Хусейн Шахід Сухравардзі
Хусейн Шахід Сухравардзі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
бенг.: হোসেন শহীদ সোহ্রাওয়ার্দী | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мухамад Алі Чаўдхуры | ||||||
Пераемнік | Ісмаіл Ібрагім Чундрыгар | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 верасня 1892[1] |
||||||
Смерць |
5 снежня 1963[1] (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Захід Сухравардзі | ||||||
Жонка | Vera Alexandrovna Tiscenko Calder[d] | ||||||
Дзеці | Begum Akhtar Sulaiman[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | Авамі Ліг | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хусейн Шахід Сухравардзі (8 верасня 1892 года, Міднапур, Бенгалія — 5 снежня 1963 года, Бейрут) — індыйскі, а затым пакістанскі палітык і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў элітарнай мусульманскай сям'і, бацька Хусейна быў суддзём Вярхоўнага суда Калькуты. Малодшы брат Хасана Сухравардзі. Скончыў Калькуцкі ўніверсітэт, затым працягваў адукацыю ў Оксфардскім універсітэце. У 1921 годзе вярнуўся ў Бенгалію. Займаўся юрыдычнай практыкай. Пачаў палітычную дзейнасць, спачатку ўступіўшы ў партыю Сварадж (частка ІНК), але затым перайшоў у Мусульманскую лігу. Быў сакратаром правінцыйнай арганізацыі Мусульманскай лігі ў Бенгаліі. У 1937—1946 гадах міністр і ў 1946—1947 гадах галоўны міністр ва ўрадзе Бенгаліі.
Пасля стварэння незалежнага Пакістана працягваў займацца палітычнай дзейнасцю. У сакавіку 1950 года ўзначаліў Народную мусульманскую лігу (пасля Авамі Ліг). У снежні 1954 — жніўні 1955 года міністр юстыцыі, у верасні 1956 — кастрычніку 1957 года прэм'ер-міністр Пакістана. Пасля дзяржаўнага перавароту 1958 Суравардзі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. У 1962—1963 гадах адзін з ініцыятараў стварэння апазіцыйных ураду груповак.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.time.com/time/magazine/article/0,9171,867113,00.html Архівавана 20 верасня 2008.
- http://banglapedia.net/HT/S_0588.HTM Архівавана 1 чэрвеня 2008.
- http://www.storyofpakistan.com/articletext.asp?artid=A061
- http://therepublicofrumi.com/47.htm
- http://www.thedailystar.net/story.php?nid=14212.html